Фота і відэа родных мясцін для беларусаў замежжа
Шукаю беларусаў замежжа, хто не прыязджае зусім альбо прыязджае ў Беларусь вельмі рэдка, і каму будзе цікавая вось такая мая прапанова: сфатаграфую (ці зраблю відэа) ваш родны дом, родную хату, раён дзяцінства, могілкі, вёску, горад, завод, рынак, родныя мясціны, з каторымі асабіста вас нешта звязвае. Як аказалася, попыт на такія здымкі ёсць. Звычайна мы глядзім на фота і нешта ўспамінаем, а я ў пэўным сэнсе прапаную наадварот: калі вы нешта ўспомнілі, а фота няма, то я яго магу зрабіць. Здымаю дронам альбо з зямлі камерай, калі надвор'е альбо закон не дазвалюць лятаць альбо калі менавіта такія кадры патрэбныя. Гатовы ездзіць у любую кропку Беларусі.
На фота: г.Навагрудак і в. Моўчадзь
- Беларусь
- Фотосъемка и обработка фото
Сообщения не найдены