БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ЭТЫКЕТ і КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ
Будзем разглядаць наступныя пытанні.
Паняцце культуры маўлення. Правільнасць маўлення. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення. Маўленчы этыкет і культура зносін. Ветлівасць па-беларуску.
Спадар ці пан? Асноўныя формулы ветлівасці і ветлівыя звароты да асобы ў розных сітуацыях.Ветлівасць у ліставанні.
60 хвілін.
Прапаную таксама іншыя тэмы:
Тэма 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ
Пагаворым пра паходжанне беларускай мовы. Разгледзім яе генеалагічнае дрэва, далёкіх і бліжэйшых продкаў, генетычную сувязь беларускай мовы з іншымі мовамі свету. Паняцці “мёртвая мова”, “жывая мова”. Убачым моўны малюнак свету, роднасныя моўныя групы і сем’і. Даведаемся аб тым, да якой сям’і і групы належыць наша мова, якое месца яна займае сярод іншых славянскіх моў, што яднае славянскія мовы. Таксама разгледзім беларускую мову ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, яе значнасць для развіцця беларускай нацыі і беларускай культуры. 60 хвілін.
Тэма 2. ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Асаблівасці і ўмовы фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Старабеларуская літаратурная мова XIV–XVI стст. Статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Літаратурныя помнікі старабеларускай мовы. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Новая беларуская мова XIX ст. – пачатку XX ст. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст. Моўныя правы і статус беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды. Моўная палітыка і моўнае заканадаўства ў сучаснай Беларусі. 60 хвілін.
Тэма 3. СУЧАСНЫ СТАН БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Наркамаўка і тарашкевіца
На занятках будзем разглядаць самыя актуальныя пытанні сучаснай беларускай мовы. Безумоўна, гэта шырокія тэмы, якія можна развіць на іншых занятках. Разнавіднасці сучаснай беларускай мовы. Адрозненні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай (афіцыйным і неафіцыйным правапісам). Паняцце моўнай нормы. Развіццё арфаграфічных норм беларускай мовы. У чым сэнс і адрозненне новых правілаў беларускай арфаграфіі. Што такое беларуская трасянка і якія прычыны яе ўзнікнення. Праблемы функцыянавання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Асаблівасці беларускай графікі. Кірыліца ці лацініца? Моналінгвізм, полілінгвізм ці білінгвізм? 60 хвілін.
- Беларусь
- Украина
- Весь мир
Сообщения не найдены