Предупреждение Для обеспечения высокого уровня обслуживания на этом сайте используются куки (cookies). Продолжая его использование, вы соглашаетесь с тем, что куки (cookies) будут сохраняться на вашем компьютере: Принять

Беларуская мова. Курс арфаэпіі (правілы вымаўлення).

$15.00
($16.20 Вкл 6% комиссию)
+
Локация продавцаБеларусь, Украина

Вывучэнне беларускай мовы індывідуальна і ў мінігрупах з кандыдатам філалагічных навук. Маю 22 гады педагагічнага стажу ў вышэйшай школе. Заняткі для ўсіх жадаючых з любым узроўнем падрыхтоўкі!!! 

КУРС АРФАЭПІІ (правілы вымаўлення). Навучымся ўсім вымаўленчым нормам і будзем дасягаць прыгожага і самабытнага беларускага маўлення. 5 заняткаў па 45 хвілін.



Прапаную таксама вывучэнне мовы ў розных галінах. Гэта могуць быць як асобныя тэмы, так і курсы па пэўных галінах мовазнаўства. Напрыклад:

КУРС АРФАГРАФІІ (правапісанне). Вы зразумееце прынцыпы правапісу і з лёгкасцю авалодаеце правапіснымі нормамі. Базавы курс 10 заняткаў па 45 хвілін.

Тэма 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ

Пагаворым пра паходжанне беларускай мовы. Разгледзім яе генеалагічнае дрэва, далёкіх і бліжэйшых продкаў, генетычную сувязь беларускай мовы з іншымі мовамі свету. Паняцці “мёртвая мова”, “жывая мова”. Убачым моўны малюнак свету, роднасныя моўныя групы і сем’і. Даведаемся аб тым, да якой сям’і і групы належыць наша мова, якое месца яна займае сярод іншых славянскіх моў, што яднае славянскія мовы. Таксама разгледзім беларускую мову ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, яе значнасць для развіцця беларускай нацыі і беларускай культуры. 60 хвілін.

Тэма 2. ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Асаблівасці і ўмовы фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Старабеларуская літаратурная мова XIV–XVI стст. Статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Літаратурныя помнікі старабеларускай мовы. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Новая беларуская мова XIX ст. – пачатку XX ст. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст. Моўныя правы і статус беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды. Моўная палітыка і моўнае заканадаўства ў сучаснай Беларусі. 60 хвілін.

 Тэма 3. СУЧАСНЫ СТАН БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Наркамаўка і тарашкевіца

На занятках будзем разглядаць самыя актуальныя пытанні сучаснай беларускай мовы. Безумоўна, гэта шырокія тэмы, якія можна развіць на іншых занятках. Разнавіднасці сучаснай беларускай мовы. Адрозненні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай (афіцыйным і неафіцыйным правапісам). Паняцце моўнай нормы.  Развіццё арфаграфічных норм беларускай мовы. У чым сэнс і адрозненне  новых правілаў беларускай арфаграфіі. Што такое беларуская трасянка і якія прычыны яе ўзнікнення. Праблемы функцыянавання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Асаблівасці беларускай графікі. Кірыліца ці лацініца? Моналінгвізм, полілінгвізм ці білінгвізм?  60 хвілін.

Тэма 4. ЭТЫКЕТ і КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ

Паняцце культуры маўлення. Правільнасць маўлення. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.  Маўленчы этыкет і культура зносін. Ветлівасць па-беларуску. Спадар ці пан? Асноўныя формулы ветлівасці і ветлівыя звароты да асобы. Ветлівасць у ліставанні. 60 хвілін. 


Репетитор языков
:
  • Беларуский
Другое:
Локация продавца
Локация продавца:
  • Беларусь
  • Украина
Местоположение услуги
Место оказания услуги:
  • Весь мир
Стаж
Стаж продавца услуги:
> 10 лет

Сообщения не найдены

Вы пользовались продуктом?

Расскажите нам что-нибудь об этом и помогите другим принять правильное решение

Написать отзыв